Усе артыкулы
Зоны адпачынку

Каля воднай гладзі 2023 год

У ліпені 2023 г. была адкрыта зона адпачынку «Каля воднай гладзі» на беразе Сляпянскай воднай сістэмы ў межах Дзіцячай чыгункі і вуліцы Філімонава. На рэспубліканскім суботніку пры ўдзеле кіраўніцтва горада прыбралі ад смецця, валежніка і леташняга лісця прылеглую тэрыторыю плошчай 3,0 га. Адрэмантавана пешаходная сувязь са шчэбневай асновай даўжынёй 325 м, устаноўлена 31 лаўка з урной. Да святкавання Дня Перамогі на тэрыторыі ўсталявалі 4 вулічныя трэнажоры, арэлі-альтанку і 2 гамакі для адпачынку. Жыхары мікрараёна з задавальненнем карыстаюцца абсталяваннем для адпачынку і вольнага часу.

Памятны камень зоны адпачынку «Каля воднай гладзі»
Памятны камень зоны адпачынку «Каля воднай гладзі»
План-схема зоны адпачынку «Каля воднай гладзі»
План-схема зоны адпачынку «Каля воднай гладзі»
Арэлі-альтанка і дзіцячая пляцоўка
Арэлі-альтанка і дзіцячая пляцоўка
Вулічныя трэнажоры
Вулічныя трэнажоры
Лаўка з урной
Лаўка з урной
Набярэжная Сляпянскай воднай сістэмы
Набярэжная Сляпянскай воднай сістэмы