Усе артыкулы
Зоны адпачынку

Лясное царства 2022 год

У верасні 2022 года ў лесапарку Сцяпянка ў раёне вул. Геалагічная – завул. Солтыса была адкрыта экалагічная сцежка «Лясное царства» агульнай даўжынёй 828 м з адзінаццаццю прыпынкамі. Сцежка ўключае як зоны для актыўнага адпачынку, так і зоны для ціхага і спакойнага вольнага часу. 3 з 11 прыпынкаў – гэта зоны актыўнага адпачынку для дзяцей розных узроставых груп:

  • ад 3 да 7 гадоў – тут размешчаны пясочніца, горка, арэлі, качалкі-пружынкі і інфармацыйны стэнд «Рэдкія віды раслін экасцежкі»;
  • ад 7 гадоў і старэй – на прыпынку ёсць вялікі мурашнік і стэнд «Мурашкі – санітары лесу», а таксама вяроўкавы гарадок;
  • зона «Воркаўт» – для вулічнай гімнастыкі са спартыўнымі збудаваннямі і трэнажорамі.

Яшчэ 3 прыпынкі – зоны ціхага адпачынку са лаўкамі, альтанкай, гамакамі і арэлямі. Асаблівасць сцежкі – зона басаножнага хаджэння («барэфутынг») з 17 участкамі розных пакрыццяў і бочкамі для мыцця ног. У межах г. Мінска гэта адзіная сцежка з такім відам адпачынку. Зона абсталявана перыламі, што дазваляе далучыцца і людзям з парушэннем зроку.

Уздоўж усёй сцежкі размешчаны лаўкі для адпачынку і гаспадарчая зона з кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця.

Уваходная зона экалагічнай сцежкі «Лясное царства»
Уваходная зона экалагічнай сцежкі «Лясное царства»
Драўляны мосцік экасцежкі «Лясное царства»
Драўляны мосцік экасцежкі «Лясное царства»
Зона басаножнага хаджэння (барэфутынгу)
Зона басаножнага хаджэння (барэфутынгу)
Зона «Воркаўт»
Зона «Воркаўт»
Зона актыўнага адпачынку для дзяцей 3–7 гадоў
Зона актыўнага адпачынку для дзяцей 3–7 гадоў
Інфармацыйны стэнд «Рэдкія віды раслін экасцежкі»
Інфармацыйны стэнд «Рэдкія віды раслін экасцежкі»
Зона ціхага адпачынку
Зона ціхага адпачынку