Лясное возера 2021 год
У Партызанскім раёне ў лесапарку Сцяпянка плошчай 160,04 га для жыхароў мікрараёна сіламі УП «Зеленстрой Партызанскага раёна г. Мінска» ў 2021 годзе ўладкавана пазнавальна-прагулачная паўкальцавая аздараўленчая экалагічная сцежка «Лясное возера», даўжыня якой складае 930 метраў. Аснова сцежкі выканана з адсеву граніту дробнай фракцыі.
На экалагічнай сцежцы ўстаноўлена 20 лавак у рамках конкурсу на лепшую лаўку ў 2021 годзе, а таксама размешчаны 4 інфармацыйныя стэнды на тэмы: інфармацыя пра расліны, інфармацыя пра раздзельны збор смецця, плакат з правіламі паводзін у лесапарку і плакат пра забруджванне стыхій.
На сцежцы ёсць інтэрактыўная зона «Адгадай жывёлу па следу» і фотазона «Трон лесавіка». Каля ўваходнай групы размешчаны велапаркоўка і развівальны дзіцячы гарадок з дрэва; уздоўж усёй сцежкі ўстаноўлены шпакоўні, зробленыя дзецьмі ў летнія канікулы і падараваныя раёну.
На прылеглай тэрыторыі добраўпарадкавана валейбольная пляцоўка і адремонтавана спартыўнае абсталяванне (турнік, брусы). Навігацыя па экалагічнай сцежцы ажыццяўляецца з дапамогай указальнікаў у выглядзе звяроў.







